У суд над Аляксандрам Крутым выклікалі эксперта-псіхіятра

2012 2012-03-19T15:04:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kruty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Круты

Аляксандр Круты

У судзе Маскоўскага раёна Менска сёньня пачаўся паўторны разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Аляксандра Крутога, які спрабаваў восенню мінулага года прадстаўляць на працэсе па тэракце ў метро інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы, але зняволенага пад варту па абвінавачванні ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК). Суддзёй прызначаны Яўген Хаткевіч.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, прычым без удзелу самога Аляксандра Крутога. Як паведамляе БелаПАН, са сведак, якія бралі удзел 19 сакавіка ў паўторным судовым працэсе па справе Аляксандра Крутога, узята падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў судовага разбору. Не мае права нічога гаварыць і адвакат падсуднага Наталля Мацкевіч.

Пасьля допыту сьведкаў з боку абвінавачаньня, і з боку абароны, суддзя задаволіў хадайніцтва адваката аб выкліку ў суд у якасьці сведкі эксперта, які праводзіў псіхіятрычную экспертызу Крутога.

7 сьнежня 2011 года суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Аляксандар Кострыкаў у закрытым паседжаньні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэньне.

У судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін раніцы 20 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international