Дэпутаты гарсаветаў у Белаазёрску, Гарадку і Менску падалі заяўкі на правядзеньне пікетаў у падтрымку Алеся Чыгіра

2006 2006-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікетаваньне плануецца праводзіць з 4 да 6 кастрычніка. 15 верасьня дэпутат Бабруйскага гарсавету настаўнік гісторыі Алесь быў пакараны Бабруйскім гарадзкім судом дзесяцьцю суткамі арышту за правядзеньне недазволенай акцыі 31 жніўня і непадпарадкаваньне ў гэты дзень супрацоўнікам міліцыі. Акцыю пратэсту настаўніка вымусіла правесьці адмова кіраўніцтва ўправы адукацыі мясцовага гарвыканкама ў падаўжэньні працоўнага кантракту. Алесь Чыгір мае трох непаўнагадовых дзяцей, ягоная жонка знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцяцем. Беспрацоўны настаўнік прывязаў сябе ланцугамі да слупа каля будынку гарвыканкаму. Ён ўпэўнены, што кантракт не працягнуты з-за актыўнага ўдзелу на мінулых выбарах і падтрымкі на іх Аляксандра Мілінкевіча.

Варта зазначыць, што ўжо тры дэпутаты мясцовых саветаў у Бабруйску звольненыя з працы — Фёдар Вароніч, Алесь Чыгір і Вячаслаў Сьвізуноў. Спадар Вароніч пазбаўлены пасады старшыні Бабруйскага міжраённага камітэту дзяржкантролю. Спадар Сьвізуноў зьвяртаўся ў Бабруйскі суд з зыскам да гарадзкога прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, каб яго аднавілі на пасадзе дырэктара ЖКГ Ленінскага раёну і кампэнсавалі маральныя страты. Аднак суд не задаволіў зыск дэпутата, таму ён падрыхтаваў апеляцыю ў Магілёўскі абласны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international