У Крычаўскім раёне настаўнікі перакваліфікаваліся ў пажарнікаў

2012 2012-03-19T14:44:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny_horad_nastauniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці настаўнікаў прымусілі выконваць функцыі пажарнікаў-выратавальнікаў – яны абследуюць дамы ў прыватным сектары на прадмет іх супрацьпажарнай бяспекі. Пра чарговую ініцыятыву крычаўскіх чыноўнікаў журналістам незалежнай газеты “Вольны горад” распавялі самі мясцовыя сейбіты разумнага, добрага, вечнага.

Як паведамляе выданне, усё пачалося з каманды ў найкарацейшыя тэрміны правесці абследванне ўсіх дамоў прыватнага сектара на прадмет супрацьпажарнай бяспекі і па яго выніках усталяваць у найбольш небяспечных жылых памяшканнях  пажарныя апавяшчальнікі за кошт бюджэтных сродкаў. Паколькі час для гэтага быў адведзены невялікі, а ў РАНС супрацоўнікаў не хапае, у справу былі “кінуты” педагогі. Пры гэтам, па словах некаторых настаўнікаў, іх нават ніхто толкам не праінструктаваў. Насельніцтва не было шырока праінфармавана пра маючую адбыцца акцыю, і даволі часта з настаўнікаў падчас візітаў адкрыта здзекаваліся і жартавалі: “Ну, якія вы пажарнікі!”.

Па словах журналіста газеты “Вольны горад”, безумоўна, правы настаўнікаў былі парушаны,  аднак яны шмат у чым самі вінаватыя ў такім стаўленні да іх правоў з боку мясцовай улады:

“На працягу сямнаццаці гадоў многія настаўнікі падчас розных выбарчых кампаній бяздумна выконваюць усе незаконныя загады і распараджэнні чыноўнікаў, пра гэта неаднаразова пісаў “Вольны горад”. Што казаць, калі нават зараз, падчас такога яўнага парушэння сваіх правоў, педагогі скардзіліся ў газету на ўмовах захавання ананімнасці. Мяне вельмі засмучае той факт, што многія “сейбіты разумнага, добрага, вечнага” вызначаюцца толькі згодніцтвам, беспрынцыповасцю, адсутнасцю элементарнага чалавечага гонару”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства