У лельчыцкіх міліцыянераў усе цыганы – злачынцы

2012 2012-03-19T14:22:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лельчыцкія міліцыянеры, відаць, не ведаюць такіх тэрмінаў, як «дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце», бо спакойна змяшчаюць у раённай газеце артыкул з назвай «Цыганы з дрэннымі намерамі». Прычым у артыкуле пішацца не пра нейкіх канкрэтных цыганоў-злачынцаў, а агулам пра прадстаўнікоў гэтага народу.

Міліцыя папярэджвае грамадзян, што трэба «з асцярогай ставіцца да незнаёмых людзей, і асабліва асобаў цыганскай нацыянальнасці». Оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Лельчыцкага РАУС распавядае, што на тэрыторыі раёна зарэгістраваны рост злачынстваў, здзейсненых цыганамі, асабліва махлярстваў. Таму міліцыя просіць пры падазрэнні запамінаць прыкметы гэтых асобаў і паведамляць у праваахоўныя органы. «Ні ў якім разе не ўступайце ў якія-небудзь гандлёвыя адносіны з такімі асобамі. Вас могуць аблічыць, прадаць вам скрадзеныя рэчы, разлічыцца фальшывымі грашыма ці папросту адабраць вашы грошы», - звяртае ўвагу грамадзян міліцыя і просіць, калі яны заўважаць «асоб, што ходзяць па хатах з мэтай продажу нейкіх тавараў», тэрмінова паведамляць пра гэта ў міліцыю.

Варта адзначыць, што ў крымінальных хроніках Лельчыцкага раёна наўрад ці цыганы займаюць першае месца па ліку здзейсненых злачынстваў. Напэўна, што ў палескім раёне хапае сваіх, мясцовых парушальнікаў грамадскага парадаку, якія крадуць тое, што дрэнна ляжыць, ці кідаюцца з нажамі і сякерамі адзін на аднаго па «п'янай лавачцы».

Яўген Шварц так пісаў пра цыган у сваім творы «Забіць цмока» словамі аднаго з герояў, Шарлеманя: «Я, праўда, у жыцці не бачыў ніводнага цыгана. Але я яшчэ ў школе праходзіў, што гэта страшныя людзі. Яны ворагі любой дзяржаўнай сістэмы... Іх песні пазбаўлены мужнасці, а ідэі – разбуральныя. Яны крадуць дзяцей. Яны пранікаюць усюды. Зараз мы наогул ачысціліся ад іх, а яшчэ сто гадоў таму кожны брунет павінен быў даказаць, што ў ім няма цыганскай крыві».

Відаць, хутка і ў Беларусі на асоб, знешне падобных да «цыганскай нацыянальнасці», будуць выклікаць міліцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international