Справу Яўгена Контуша накіравалі на дапрацоўку
https://spring96.org/be/news/50916
2012
2012-03-19T13:26:22+0300
2012-03-19T13:26:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kontush.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адміністратыўная справа лідэра нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша разглядалася сёньня ў судзе Савецкага раёна Менска. Актывіста абвінавачвалі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт 23.34 КаАП РБ). Суддзя Зміцер Паўлючэнка пасьля прагляду фотаздымкаў акцыі, накіраваў справу на дапрацоўку ў РУУС.
Новы разгляд справы прызначаны на 10 гадзін 23 сакавіка.
Яўгена Контуша затрымалі ў другой палове дня 16 сакавіка каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Менску. Нацыянал-бальшавікі зладзілі акцыю, скіраваную супраць кітайскіх інвестыцыйных праектаў, якія істотна парушаюць правы беларусаў і ў тым ліку супраць вырубкі парка імя 40-годздзя Кастрычніка.
Выходныя ён правёў ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.