“Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага”

2012 2012-03-19T12:02:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rasstrel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паспешлівае афіцыйнае забойства, альбо так званае смяротнае пакаранне, Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава выклікала шок у беларускім грамадстве.

Здаецца, адбыўся акт найвышэйшай справядлівасці, тэрарыстаў, якія ажыццявілі жудаснае масавае забойства, заслужана пакаралі. Але па ўсёй каріне і за яе межамі адбываюцца акцыі салідранасці з забітымі хлопцамі, вышэйшыя прадстаўнікі цывілізаваных краінаў выказваюць спачуванні родным пакараных смерцю маладзёнаў.

Свае думкі з гэтай нагоды выказалі вядомыя салігорскія грамадскія дзеячы.

- Відавочна, што справа тэракту для Беларусі не скончана. Нават пасля суду застаецца шмат незразумелых грамадскасці пытанняў, - лічыць малады палітолаг, студэнт-міжнароднік Рыгор Астапеня. - Мы не ведаем дакладна, ці стаіць нехта яшчэ за тэрактам у мінскім мэтро. Мы не ведаем, чаму доказная база была знішчаная. Мы не ведаем, чаму суд прайшоў так хутка. Мы не ведаем, чаму расстралялі так тэрмінова. Я не хачу ані судзіць, ані апраўдваць гэтых людзей. Але дакладна іх нельга было расстрэльваць.

Старшыня салігорскага аддзялення партыі “Справядлівы свет” Казімір Кавецкі прытрымліваецца падобнай думкі:

- Каб не дапусціць памылкі, нельга прыводзіць такія прысуды ў выкананне да поўнага разбіральніцтва. Вунь у ЗША аднаго асуджанага да смерці 17 гадоў не каралі - усё разбіраліся. У рэшце высветлілі, што не ён вінаваты. Таму, безумоўна, нельга было прысуд Канавалаву і Кавалёву прыводзіць у выкананне. Пакаралі смерцю іх паспешліва, без належнага разгляду. Дзе гарантыя, што менавіта яны гэта злачынства здзейснілі? Тут даводзіцца сумнявацца.

Жорстка раскрытыкавала выкананне гэтых смяротных прысудаў і салігорская журналістка Ларыса Насановіч. Яна ўважліва сачыла за гэтым працэса ўвесь год, але судовыя доказы зусім не пераканалі яе ў здзяйсненні тэракту менавіта рукамі Кавалёва і Канавалава. Журналістка выказала сумнеў, што гэтыя два хлопцы маглі самастойна здзейсніць такі выбух.

- Нават калі дапусціць, што судовае разбіральніцтва было дасканалым і без тых агрэхаў, пра якія кажуць літаральна ўсе. То бок, калі дапусціць, што тэракт быў здзейснены Канавалавым, дык Кавалёў смяротнага пакарання аніяк не заслугоўваў. Расстраляць чалавека за неданясенне на самога сябе, гэта супярэчыць нават дзеючаму крымінальнаму праву, - кажа Ларыса Насановіч. - Вельмі шкада, што быў такі вырак і што хлопцаў забілі. У любым выпадку, калі ёсць сумневы, яны заўсёды трактуюцца на карысць абвінавачаных. Трэба было адкласці выкананне прысуду прынамсі на год, правесці дадаковую экспертызу. Бо гэта пытанне даверу да ўлады, даверу да нашай судовай сістэмы, якой у Беларусі і так ужо вельмі мала людзей вераць.

На думку жураналісткі, у такой сітуацыі на смяротнае пакаранне ў Беларусі мусіць быць уведзены мараторый. Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international