Спіс невыязных: падставы цалкам надуманыя

2012 2012-03-19T11:00:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З кожным днём павялічваецца спіс невыязных з Беларусі палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў.  Апошні выпадак здарыўся 18 сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы на станцыі Гудагай. З цягніка «Менск-Вільня» быў ссаджаны Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

Між тым першыя запыты ў аддзелы па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства нарэшце выявілі рэальныя падставы для забароны на выезд. Яны цалкам падцвердзілі меркаваньне старшыні БХК Алега Гулака аб тым,  што гэтыя забароны  не заснаваныя ні на якім законе. Гэта значыць, не проста няправільна ўведзена забарона судом, а хтосьці прыдумаў гэтую забарону. А гэта ўжо «чысты» крымінал.

Напрыклад 38-гадовы Андрэй Дынько, шэф-рэдактар «Нашай Нівы»— старшы лейтэнант запасу. І таму  прычына адмовы на выезд,звязаная з ухіленьнем ад яўкі на мерапрыемствы па прызыве — юрыдычны нонсэнс. Па гэтай прычыне не змог выехаць з Беларусі і кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэй Бандарэнка.

Другая абсурдная нагода – міфічная справа ад 5 сакавіка, па якой грамадскія дзеячы нібыта праходзяць з-за  «запазычанасці перад крэдыторамі» і «грамадзянскімі пазова супраць грамадзяніна». Менавіта такім чынам незаконна быў абмежаваны выезд за мяжу Алегу Гулаку і Гары Паганяйлу з Беларускага Хельсінскага камітэту, а таксама старшыні БАЖу Жанне Літвіной.

На сёньняшні дзень вядома пра наступных асобаў, якім забаронены выезд з Беларусі:

1. Анатоль Лябедзька, старшыня АГП;

2. Сяргей Калякін, старшыня партыі “Справядлівы свет”;

3. Віктар Карняенка, каардынатар  ініцыятывы “За справядлівыя выбары”;

4. Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ”Вясна”;

5. Андрэй Дынько, шэф-рэдактара «Нашай Нівы»;

6. Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту;

7. Міхась Янчук, журналіст “Белсат” ;

8. Жанна Літвіна, старшыня БАЖ;

9. Андрэй Бандарэнка, кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы "Платформа"

10. Гары Паганяйла, юрыст Беларускага Хельсінскага камітэту;

11. Станіслаў Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

12. Валерый Ухналёў, намесьнік старшыні партыі «Справядлівы сьвет»

13. Вінцук Вячорка, грамадскі дзеяч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international