Алесь Бяляцкі: "Малайцы! Трэба варушыцца, бо пад ляжачы камень вада не цячэ"

2012 2012-03-19T10:57:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-list-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскія грамадскія актывісткі атрымалі паштоўку ад Алеся Бяляцкага

Бабруйскія грамадскія актывісткі атрымалі паштоўку ад Алеся Бяляцкага

Бабруйскія грамадскія актывісткі атрымалі паштоўку ад Алеся Бяляцкага, дасланую з Бабруйскай выпраўленчай калоніі. Праваабаронца падзякуе жанчынам за падтрымку і выказвае спадзяванне на хуткую сустрэчу.

“Я вельмі ўзрадавалася, калі мы з Валянцінай Глухавай атрымалі і прачыталі адказ Алеся Бяляцкага на наш ліст ад, - распавядае Вольга Піманава. – Ён вельмі добры, аптымістычны, адчуваецца, што Алесь не зламаны і гатовы годна пераносіць усе цяжкасці”.

У прыватнасці, у паштоўцы Алесь Бяляцкі піша: “Пакуль што дапамога мне не патрабуецца. Я здаровы і не галадаю. Настрой таксама нармальны. Чытаў у “Нашым слове”, што Вы праводзілі агульнанацыянальную дыктоўку ў Бабруйску. Малайцы! Трэба варушыцца, бо пад ляжачы камень вада не цячэ. Я таксама спадзяюся, што ў Бабруйску мы яшчэ сустрэнемся і пагаворым, і пап’ём гарбаты. Перадавайце прывітанне ўсім знаёмым і неабыякавым”.

Вольга Піманава кажа, што бабруйскія дэмакратычныя актывісты гатовы аказаць Алесю Бяляцкаму неабходную дапамогу, калі гэта спатрэбіцца. Пакуль жа яны будуць весці перапіску з  праваабаронцам, каб падтрымліваць яго ў гэты цяжкі час.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international