Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Рэдакцыя часопісу ARCHE атрымала ліст з Міністэрства інфармацыі з інфармацыяй пра другое папярэджаньне і прыпыненьне выданьня часопісу на тры месяцы

21.09.2006.

21 верасьня рэдакцыя часопісу ARCHE атрымала ліст з Міністэрства інфармацыі, датаваны 19 верасьня 2006 г. У лісьце ўтрымліваецца другое папярэджаньне і прыпыненьне выданьня часопісу на тры месяцы, паведаміла інтэрнэт-газэта "НН".

Папярэджаньне вынесенае за парушэньне артыкулу №11 «Закону РБ аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». Падстава – за зьмену тэматыкі (спэцыялізацыі) часопісу «ARCHE», публікацыямі грамадзка-палітычнага характару. У выніку на падставе арт. 16 «Закону РБ аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выданьне часопісу «ARCHE».

Галоўны рэдактар Валер Булгакаў мяркуе, што сапраўднай прычынай прыпыненьня ёсьць апошні (№9, 2006) нумар часопісу, дзе на вокладцы адлюстраваныя твары работнікаў спэцслужбаў, якія выцясьняюць дэманстрантаў з праспэкту каля менскага ГУМа падчас падзеяў 25 Сакавіка.

«Мабыць, цэнзарам таксама не спадабаліся вялікія (на 60 старонак) успаміны дэпутатаў пра выкіданьне галадоўшчыкаў з Авальнай Залі Вярхоўнага савету ў красавіку 1995 г., а таксама перадрук выступаў А. Лукашэнкі і палкоўніка Цесаўца, што кіраваў апэрацыяй», – зазначае В. Булгакаў.

Цікава, што ўвесь 2005 г. у Міністэрстве інфармацыі ляжала заява выдаўцоў часопісу «ARCHE» з просьбай перарэгістраваць выданьне як «грамадзка-палітычнае», але задаволена яна не была.

Па словах Валера Булгакава, гэта ўжо трэцяе, пачынаючы з 2004 г., папарэджаньне «ARCHE» за «самавольную» зьмену тэматыкі і першае ў гісторыі часопісу прыпыненьне яго выхаду на 3 месяцы.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования