Станіслава Шушкевіча не выпусьцілі зь Беларусі

2012 2012-03-19T09:32:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы ссадзілі з Цягніка «Менск-Вільня» Станіслава Шушкевіча, старшыню Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

Памежнікі заявілі Станіславу Шушкевічу, што ён ня мае права выязду за мяжу, але не патлумачылі, чаму.

«Сказалі, што ў Менску патлумачаць. Гэтая групоўка пры ўладзе парушае 30-ы артыкул Канстытуцыі, для іх яна не пісаная. Увогуле гэта яшчэ і парушэньне маіх эканамічных правоў, бо на радзіме мне працаваць не даюць, я зарабляю, працуючы за мяжой, дык зараз і гэты шлях закрываюць. Гэта беззаконьне», — пракамэнтаваў стуацыю Станіслаў Шушкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international