За “Сьметнік гісторыі" – 10 сутак арышту

2012 2012-03-17T19:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smietnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Савецкага раёна Менска ў другой палове дня 16 сакавіка асудзіў актывіста "Zмены" Уладзіміра Бачылу на 10 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністратыўны пратакол, скаладзены на Арцёма Кузьміна быў накіраваны на дапрацоўку ў Савецкі РУУС.

Нагадаем,14 сакавіка  побач з будынкам Менскай гарадской філармоніі актывісты размясцілі партрэты Муамара Кадафі, Уладзіміра Пуціна, Леаніда Кучмы і Аляксандра Лукашэнкі з подпісам "На сметнік гісторыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства