Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава расстралялі (ліст з Вярхоўнага суду)

2012 2012-03-17T20:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/terakt-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленне з Вярхоўнага суду, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананне.

Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня можа — толькі плача.

«Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд...ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна, усё дарэмна», — толькі і смагла сказаць скрозь сьлёзы Тацяна, сястра Ўладзіслава Кавалёва, перадае Радыё Свабода.

Учора колішні начальнік «Валадаркі» Алег Алкаеў у інтэрвію «Свабодзе» сказаў, што асуджаны на смерць Уладзіслаў Кавалёў можа знаходзіцца ў камеры смяротнікаў, што размешчана ў спецкалідоры ў сутарэннях старога будынку «Валадаркі». Пра час смерці зняволеныя даведваюцца ў самы апошні момант — літаральна за некалькі хвілін да расстрэлу, калі камісія абвяшчае ім пра рашэнне прэзідэнта адносна іх прашэння аб памілаванні. Чаканне гэтага часу «Ч» можа цягнуцца некалькі месяцаў, пакуль кіраўнік расстрэльнай групы не атрымае адпаведных дакументаў ад прэзідэнта.

Але ў выпадку з асуджанымі па справе тэракту ўлады паспяшаліся.

Еўрарадыё выказвае меркаванне, што Кавалёў мог быць расстраляны ў той самы дзень, калі пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне. Бо на наступную раніцу адвакату Станіславу Абразею паведамілі, што Кавалёва этапавалі з СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіўся ўвесь час.

Маці і сястра Кавалёва сустрэліся з ім 11 сакавіка ў СІЗА, 13-го стала вядома, што яго не памілавалі.

Варта нагадаць, што на разглядзе ў камітэце ААН па правам чалавека знаходзіцца скарга якую накіравалі сваякі Кавалёва. Камітэт прасіў беларускія ўлады не выконваць смяротны прысуд пакуль яна не будзе разгледжаная. Праваабаронца Людміла Гразнова лічыць, што гэта можа выклікаць чарговы скандал.

16 сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Ўлад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба звяртацца ў Вярхоўны суд.

30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме і прысудзіў яго да смяротнага пакарання. 7 снежня асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Дзмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на смяротнае пакаранне паводле абвінавачання ў тэрарызме па гэтай крымінальнай справе, прашэнне аб памілаванні падаваць адмовіўся. Як стала вядома Tut.by, прысуд у дачыненні яго таксама выкананы.

Уладзіслава Кавалёва перавялі з СІЗА КДБ

«Валадарка». Камэра ў спэцкалідоры

ПА АБСЕ заклікае Лукашэнку перагледзець адмову ў памілаванні

На «Кастрычніцкай» прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання

Ліст з Вярхоўнага суду

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international