Еўрапарламент адклаў прыняцце рэзалюцыі па Беларусі

2012 2012-03-15T22:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Еўрапейскім парламенце да наступнага паседжання ў канцы месяца адкладзена галасаванне па праекце рэзалюцыі з заклікам аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў іншую краіну.

Такое рашэнне прынятае ў сувязі з адмовай Аляксандра Лукашэнкі памілаваць асуджаных да смяротнага пакарання за тэракт у мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.

У праекце рэзалюцыі гаварылася, што Еўрапарламент:

1. Працягвае рашуча асуджаць пагаршэнне сітуацыі ў галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў, у спалучэнні з адсутнасцю глыбокіх дэмакратычных і эканамічных рэформаў у Беларусі і будзе далей выступаць супраць ціску на праціўнікаў рэжыму ў Мінску;

2. Асуджае бесперапынны пераслед абаронцаў правоў чалавека і прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, а таксама актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі па палітычных матывах;

3. Патрабуе безумоўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязьняў, нагадвае, што не можа быць ніякага прагрэсу ў дыялогу паміж Еўразвязам і Беларуссю без прагрэсу ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі; і пакуль не будуць безумоўна вызваленыя і цалкам рэабілітаваныя ўсе палітычныя вязьні, у тым ліку Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" і віцэ-прэзыдэнт FIDH, два экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў, кіраўнікі прэзідэнцкай кампаніі дэмакратычных кандыдатаў ад апазыцыі Павел Севярынец і Зміцер Бандарэнка, а таксама Сяргей Каваленка, палітычны вязень, затрыманы па абвінавачванні ў парушэнні хатняга арышту, які праводзіць доўгую галадоўку, якая прывяла да крытычнага пагаршэння яго здароўя і непасрэдна пагражае яго жыццю.

4. Падкрэслівае, што рашэнне аб адкліканні ўсіх паслоў краін-членаў ЕЗ з Беларусі даказвае, што спробы беларускіх уладаў падзяліць Еўразвяз на падставе прыняцця рашэння аб санкцыях не ўдалося;

5. Падкрэслівае, што цвёрдая прыхільнасць з боку ўсіх дзяржаў-членаў ЕЗ і іншых дэмакратычных краін дзейнічаць адзіным фронтам у момант неабходнасці можа спрыяць агульначалавечым каштоўнасцям у такіх краінах, як Беларусь, і наблізіць іх да шляху пераходу да дэмакратыі;

6. Асуджае агрэсіўную рыторыку, якую выкарыстоўвае Аляксандар Лукашэнка ў дачыненні да міністраў замежных спраў Нямеччыны;

7. Падкрэслівае, што замест паглыблення самаізаляцыі Мінск павінен зрабіць правільны выбар для свайго народу і адкрыць дзверы да дэмакратыі;

8. Заклікае нацыянальныя фэдэрацыі хакею краін-членаў ЭЗ і ўсіх іншых дэмакратычных краін заклікаць Міжнародную хакейную фэдэрацыю (IHF) на сваім наступным кангрэсе ў траўні ў Хэльсынкі зноў абмеркаваць сваё раней прынятае рашэнне аб правядзенні ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі і абмеркаваць магчымасць пераносу чэмпіянату ў іншую краіну да таго часу, пакуль ўсе палітычныя вязьні, прызнаныя міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі вязьнямі сумлення, не будуць вызваленыя і пакуль рэжым не праявіць відавочных прыкметаў сваёй прыхільнасці і павагі да правоў чалавека і вяршэнства закона;

9. Вітае рашэнне Рады ад 28 лютага 2012 году аб умацаванні абмежавальных захадаў і ўнясенні 21 імёнаў людзей, адказных за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, у спіс асоб, якім забароны ўезд і актывы якіх замарожаныя;

10. Заклікае Раду падвесці вынікі апошніх падзей у дыпламатычных дачыненнях паміж ЕЗ і Беларуссю і далейшага пагаршэння сітуацыі ў галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў у краіне і, зыходзячы з гэтага, прыняць рашэнне аб далейшых абмежавальных мерах, у тым ліку мэтавых эканамічных санкцый;

11. Падкрэслівае, што Еўрапейскі звяз і Беларусь павінны мець добрасуседзкія дачыненні, і што ЕЗ мае рашуча падтрымліваць шчыльнае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і дэмакратычныя спадзяванні беларускага народу;

12. Зноў заклікае Камісію фінансавымі і палітычнымі сродкамі падтрымліваць намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ (у тым ліку ТБ Белсат, Еўрапейскае радыё для Беларусі, радыё Racja і інш) і няўрадавыя арганізацыі ў Беларусі з мэтай садзеяння дэмакратыі;

13. Падкрэслівае неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва паміж ЕЗ і яго ўсходнімі суседзямі ў рамках Усходняга партнёрства, уключаючы парламенцкае вымярэнне - Еўранэст - з агульнай мэтай ініцыявання сапраўднага працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі;

14. Даручае свайму старшыні давесці гэтую рэзалюцыю да ведама Рады, Камісіі, парламентаў і ўрадаў дзяржаў-членаў, Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Парламенцкай Асамблеі АБСЭ і Рады Еўропы, Сакратарыяту Садружнасці Незалежных Дзяржаў і парламенту і ўраду Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international