Гарадзенскі абласны суд пастанавіў перагледзець адміністрацыйную справу на Мечыслава Яськевіча, актывіста не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў

2006 2006-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 жніўня Кастрычніцкі раённы суд Гродна разгледзеў справы актывістаў апазіцыйнага Саюзу палякаў Мечыслава Яськевіча і Андрэя Пачобута, затрыманых 18 жніўня нібыта за тое, што яны перашкаджалі працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня, якая рабіла сюжэт пра ўшанаваньне памяці польскіх жаўнераў на вайсковых могілках у Горадні. Тады Андрэя Пачобута пакаралі арыштам на 10 сутак, а справу на Мечыслава Яськевіча спынілі з-за адсутнасьці хуліганскіх дзеяньняў з яго боку, прытым сп. Яськевіч да суду адседзеў чацьвёра сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Як паведаміў мясцовы праваабаронца Віктар Сазонаў, абласны суд пасьля праверкі ў парадку нагляда адмяніў рашэньне раённага суда ў дачыненьні да сп. Яскевіча і накіраваў справу на перагляд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international