Супраць жыхароў “Уручча-2” задзейнічалі спецназ

2012 2012-03-14T15:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Жыхароў мікрараёна “Уручча-2” спецназаўцы выціснулі з пляцоўкі, на якой збіраюцца пабудаваць шматпавярховы дом. Людзям пагражалі затрыманнямі і арыштамі на 15 сутак.

Людзі ўчора выйшлі на стыхійны мітынг супраць будаўніцтва дома на месцы, дзе цяпер невялічкая паркоўка, а вакол шчыльная забудова. Абураныя жыхары казалі, што не дадуць будаўнікам агароджваць пляцоўку пад будаўніцтва, пакуль не атрымаюць адказаў з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Саўміна на свае звароты.

У выніку на месца мітынгу прараб выклікаў міліцыю, а трактар з камплектам для плоту з’ехаў. Людзі запэўнілі будаўнікоў, што наладзяць дзяжурствы. Адну расцяжку: “Будоўлі – НЕ!” супрацоўнікі міліцыі сарвалі з фасаду дома яшчэ падчас мітынгу. А другую – на балконе трэцяга паверха – давялося здымаць самому начальніку ЖЭС і пажарным.

Сёння на пляцоўку падагналі больш тэхнікі. Калі туды прыбеглі жыхары мікрараёна, іх пачалі выціскаць спецназаўцы. Наталля Паходня паведаміла “Народнай Волі”: “Нас было чалавек з дваццаць. Мы нічога не маглі зрабіць. Спецназаўцы прыехалі на мікрааўтобусе. Да таго ж нас усіх здымалі на відэа як злачынцаў і пагражалі арыштам. Мы адступілі, бо не біцца ж з імі нам, жанчынам. А яны адразу пачалі ставіць агароджу”.

У 18.30 жыхары збяруцца на сход, каб абмеркаваць свае далейшыя дзеянні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international