У Оршы зменены месцы для правядзення масавых акцый

2012 2012-03-16T13:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vorsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяпер яны знаходзяцца на закінутых і малалюдных ўскраінах.

15 сакавіка дзяржаўная «Аршанская газета» апублікавала рашэнне Аршанскага гарвыканкама № 74, прынятае яшчэ 30 студзеня. У адпаведнасці з ім зменены месцы для правядзення сходаў, мітынгаў і пікетавання.

Калі раней такімі былі Прыдняпроўскі парк у цэнтры Оршы і тэрыторыя побач размешчанага гарадскога стадыёна, то цяпер арганізатарам для правядзення масавых мерапрыемстваў прапануецца пляцоўка каля кавярні «Аронія» за 2 км ад цэнтра горада, закінуты парк у раёне льнокамбіната, а таксама пляцоўка каля кургана Бессмяротнасці.

З іншага боку, наступны пункт гэтага ж рашэння забараняе правядзенне масавых мерапрыемстваў на тэрыторыях, дзе маюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці. А курган Бессмяротнасці, дзе гарыць вечны агонь, як раз такой каштоўнасцю і з'яўляецца.

Гэта не адзіная недарэчнасць гэтай пастановы. Асобным пунктам прапісана, што пікеты, сходы і мітынгі забаронены на плошчы Леніна. Але ў горадзе няма плошчы з такой назвай! Плошча ў цэнтры, дзе стаіць помнік Леніну, называецца Цэнтральнай плошчай, і ніхто пра яе перайменаванні не чуў.

Акрамя іншага, гарвыканкам ставіць умову, што аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні, ўборцы тэрыторыі складаюцца з ГАУС, Аршанскай цэнтральнай паліклінікай і прадпрыемствам «Арыён». Копіі гэтых дагавораў прадстаўляюцца ў гарвыканкам адначасова з заявай аб правядзенні масавага мерапрыемства. Абсурдам з'яўляецца тое, што выканкам можа і адмовіць у дазволе, але падобныя дагаворы ўсё роўна неабходна заключаць загадзя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international