Суддзя Пятрова разгледзіць законнасць свайго ж прысуду?

2012 2012-03-16T14:30:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзіўныя рэчы адбываюцца з адміністратыўнай справай жыхара Гародні Руслана Пяцько.

Нагадаем, што спадар Пяцько 10 лютага бягучага году быў пакараны судом Ленінскага раёну Гародні штрафам у 700 тысяч беларускіх рублёў нібыта за тое, што адмовіўся прайсці дактыласкапію, якую яго супрацоўнікі міліцыі хацелі змусіць зрабіць проста на яго працоўным месцы яшчэ 27-га снежня 2011 года. Прысуд вынесла суддзя Алена Пятрова.

Пасля гэтага Руслан Пяцько, нязгодны з такім рашэннем суду, падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд. Той чамусьці пераадрасаваў гэтую скаргу ў суд Ленінскага раёну. І вось днямі Пяцько атрымаў яшчэ адзін ліст з абласнога суду, у якім паведамляецца, што яго справа прызначана да разгляду суду касацыйнай інстанцыі на 27 сакавіка. Разглядацца яна будзе ў памяшканні Гарадзенскага абласнога суду суддзёй Аленай Пятровай.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international