Мінадукацыі: папярэджаньні ад рэктара “спрыяюць рэалізацыі права на адукацыю”

2012 2012-03-16T14:02:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minadukacyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністэрства адукацыі Беларусі. Фота: generation.by

Міністэрства адукацыі Беларусі. Фота: generation.by

Аляксандр Салдаценка, адлічаны ў лютым з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітзняволенымі, атрымаў адказы з Міністэрства адукацыі і Пракуратуры Партызанскага раёну Менска на свае скаргі з нагоды неправамоцнага папярэджаньня, вынесенага рэктарам МДЛУ Натальляй Баранавай.

У адказе з Міністэрства адукацыі за подпісам першага намесьніка міністра Аляксандра Жука, цьвердзіцца, што накіраваньне афіцыйнага папярэджаньня было “мерай выхаваўчага характару” і спрыяла рэалізацыі “канстытуцыйнага права на атрыманьне адукацыі, а не перашкаджалі такой рэалізацыі”.

Паводле намесніка міністра “сьцьверджаньне, што дзейнасьці установы адукацыі павінна быць абмежавана выключна адукацыйнымі мэтамі, выкладзенае ў звароце, ня ёсьц законным і абгрунтаваным”.

“Мэтамі, задачамі і асноўнымі складнікамі выхаваньня навучэнецаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі ёсьць грамадзянскае і патрыятычнае выхаваньне, ськіраванае на фармаваньне у навучэнца актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызма, праўнай, палітычнай і інфармацыйнай культуры на грунце дзяржаўнай ідэалогіі”, - цьвердзіцца ў адказе з Міністэрства адукацыі.

Разам з тым, супрацоўнікі Пракуратуры Партызанскага раёну Менска не пагадзіліся з высновамі Міністэрства адукацыі. Бо ў адказе на зварот, накіраваны ў пракуратуру, Аляксандру Салдаценку паведамілі, што па выніках праверкі довады заяўніка знайшлі сваё пацьверджаньне, “у сувязі з чым па яе выніках пракуратурай раёну на адрас рэктарату Ўніверсітэта ўнесена прадстаўленьне аб ліквідацыі парушэньняў заканадаўства ў галіне прафілактыкі правапарушэньняў”.

Нагадаем, што ў лістападзе 2011 года рэктар МДЛУ Наталля Баранава вынесла Аляксандру Салдаценку, а таксама Мікіце Каваленку і Аляксандру Вялітчанку “афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўных паводзінаў”, перавысіўшы тым самым свае службовыя паўнамоцтвы.

У далучаных файлах можна праглядзець копіі адказаў з Міністэрства адукацыі і Пракуратуры Партызанскага раёну Менска.

Адказ Аляксандру Салдаценку з Міністэрства адукацыі. Частка 1
Адказ Аляксандру Салдаценку з Міністэрства адукацыі. Частка 2
Адказ Аляксандру Салдаценку з пракуратуры

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international