Па загаду ідэолагаў у брэсцкіх аўтобусах спынена акцыя “Чытай беларускае”

2012 2012-03-16T11:31:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bas-bar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыва правядзення акцыі належыць абласному моладзеваму грамадскаму аб’яднанню “Дзедзіч” і шэрагу іншых арганізацый Брэста, якія вырашылі заахвоціць жыхароў да беларускамоўнай літаратуры і дамовіліся з мясцовым аўтапаркам, каб вытрымкі з твораў вядомых пісьменнікаў змяшчаліся ў гарадскіх аўтобусах у якасці рэкламы.

Аднак акцыя працягвалася толькі два тыдні, пасля чаго кіраўніцтва аўтапарку запатрабавала, каб падобная рэкламная прадукцыя ўзгаднялася ў аддзеле ідэалогіі гарвыканкама. Прайсці адпаведнае ўзгадненне з першай спробы не ўдалося: брэсцкія ідэолагі фактычна спынілі правядзенне акцыі, спаслаўшыся на тое, што ў гарадскім транспарце зашмат рэкламы. Адначасова прадстаўнікам “Дзедзіча” было прапанавана ў чатыры разы зменшыць памер улёткі (першапачатковы варыянт быў надрукаваны фараматам А4). Тады, як паабяцалі ў аддзеле ідэалогіі, ёсць верагоднасць, што акцыю могуць аднавіць і нават па меншых коштах, чым за рэкламу, якая мае камерцыйны змест.       

Як паведаміў дырэктар “Дзедзіча” Зміцер Шыманскі, неўзабаве гэтае аб’яднанне прадставіць у гарвыканкам новыя варыянты ўлётак. “Аднак калі нам будзе адмоўлена, можна будзе казаць, што ўлады пачалі нейкую кампанію па прыцісканні беларускай мовы і беларускай літаратуры”, - зазначыў Шыманскі .

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international