Грамадзяне выступаюць за таемнае галасаванне на пленуме Вярхоўнага суда

2012 2012-03-16T10:12:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 250 зваротаў грамадзян 14 сакавіка было перададзена ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшыні Вярхоўнага суда з просьбай ўвесці працэдуру тайнага галасавання на пасяджэннях пленума Вярхоўнага суда. Пра гэта паведаміла лідэр Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей.

У звароце, у прыватнасці, нагадваецца, што згодна з арт. 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы».

У ліпені 2011 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення прававога механізму перагляду судовых пастаноў». Гэты закон прадугледжвае ўвядзенне яшчэ аднаго нагляднага органа - пленума Вярхоўнага суда. «Аднак на пленуме Вярхоўнага суда рашэнні па-ранейшаму будуць прымацца адкрытым галасаваннем", - гаворыцца ў звароце.
Разам з тым, у дакуменце адзначаецца, што «найбольш дэмакратычнай формай галасавання з'яўляецца галасаванне таемнае. Пры ім чалавек прымае рашэнні без якога-небудзь ціску, якое можна аказаць чыім-небудзь аўтарытэтам, пасадай ці іншым чынам».
Для выключэння судовых памылак і стварэння максімальна спрыяльных умоў пры прыняцці рашэнняў падпісанты звароту прапануюць ўвесці на пленуме Вярхоўнага суда таемнае галасаванне пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў у парадку нагляду і па нанава адкрыўшыхся абставінах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international