Пісьменнікі рашуча выказаліся супраць ганьбавання і дыскрымінацыі беларускай мовы

2012 2012-03-16T09:13:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sayuz-pisjmennikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”  распаўсюдзіў заяву,у якой выказаў абурэнне пазіцыяй уладаў адносна беларускай мовы.

13 сакавіка ў беларускіх СМІ была апублікаваная запіска для службовага карыстання на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара, у якой "во исполнение поручений Главы государства, данных 24 февраля 2012 г. в ходе совещания по итогам проведения финала Национального телевизионного музыкального проекта “Еврофест”” ад імя першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькова патрабавалася: “принять конкретные меры по недопущению проведения руководителями государственных органов, иных организаций политики принудительной белорусификации и искусственного сокращения использования русского языка в их деятельности".

ГА ”Саюз беларускіх пісьменнікаў” выказвае абурэнне такой пазіцыяй уладаў адносна беларускай мовы.

Пра якую “прымусовую беларусіфікацыю” можа весціся гаворка, калі паводле апошніх статыстычных дадзеных сітуацыя з беларускай мовай у краіне катастрафічная? Так, у параўнанні з 1999 годам колькасць беларусаў, якія карыстаюцца роднай мовай скарацілася з 36,70 % (ад агульнай колькасці насельніцтва) да 23, 43% у 2009 г. За апошнія 15 гадоў колькасць школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, скарацілася з 40,6% да 19 %. Да гэтага часу ў Рэспубліцы Беларусь няма нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання…

Сакратарыят ГА “СБП” рашуча выказваецца супраць ганьбавання і дыскрымінацыі беларускай мовы высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі і заклікае іх няўхільна выконваць палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якой беларускай мове гарантаваны дзяржаўны статус.

15 сакавіка 2012 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international