Аршанскія ўлады працягваюць ігнараваць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах

2012 2012-03-15T18:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У трэці раз за апошнія месяцы прадстаўнікі партыі «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян.

На гэты раз 2 заяўкі на 17 сакавіка пададзены на пікет у Прыдняпроўскім парку Оршы, адзін - у горадзе Барань (спадарожнік Оршы).

У папярэднія разы Аршанскі гарвыканкам нязменна адмаўляў заяўнікам, прычым з парушэннем дапушчальных тэрмінаў. Тая ж сітуацыя паўтарылася і на гэты раз. Па стане на раніцу 15 сакавіка заяўнікі адказаў з гарвыканкама так і не атрымалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international