Віцебскі распаўсюднік незалежных газэт Барыс Хамайда зноў аштрафаваны

2006 2006-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 верасьня судзьдзя Чыгуначнага райсуду Валянціна Кавалёва прызнала, што распаўсюднік парушае заканадаўства, і прысудзіла Барысу Хамайду штраф за гандаль газэтамі ў неналежным месцы ў памеры паловы базавай велічыні.

Барыс Хамайда, як звычайна,
знаходзіўся каля дому №28 па вуліцы Леніна са сьвежым нумарам "Витебского курьера", таксама ён меў і іншыя выданьні  часопіс "ARCHE" і газэту "Наша Ніва". Участковы міліцыянт упершыню заявіў распаўсюдніку, што той ня мае права знаходзіцца на гэтым месцы. Дагэтуль міліцыянты высьвятлялі толькі, ці мае ён ліцэнзію на распаўсюд тых ці іншых выданьняў. Абмеркаваньне правоў распаўсюдніка працягнулася ўжо ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі, куды Барыса Хамайду даставілі міліцэйскай машынай. Пасьля гутаркі ў кабінэце начальніка спадара Хамайду павезьлі проста ў суд. Пасьля суду спадар Хамайда вярнуўся з газэтамі і часопісамі на ранейшае месца ля так званага Сіняга дому, хаця ўчастковы міліцыянт прыгразіў і надалей яго затрымліваць. Супрацоўнік міліцыі патлумачыў, што затрыманьні скончацца толькі тады, калі Барыс Хамайда ня будзе стаяць навідавоку ў жыхароў горада або пачне распаўсюджваць газэты, шпацыруючы па горадзе. Тады, мяркуе міліцыянт, на вуліцы Леніна зьнікне "стацыянарны апазыцыйны пункт", а міліцыя ўсіх трох раёнаў гораду падзеліць адказнасьць за дзеяньні апазіцыянера, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international