У штогадовай справаздачы “Усясьветная свабода рэлігій 2006”, падрыхтаванай дзярждэпартамэнтам ЗША, адзначаецца, што беларускія ўлады па-ранейшаму парушаюць права на свабоду рэлігіі

2006 2006-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца, што “хаця за мінулы год назіраліся пэўныя паляпшэньні, права на свабоду рэлігіі застаецца ў Беларусі няроўным для розных канфэсіяў”.

У справаздачы дзярждэпартамэнту гаворыцца, што беларускія ўлады працягваюць абмяжоўваць дзейнасьць многіх рэлігійных групаў, выкарыстоўваючы жорсткія ўмовы закону аб свабодзе рэлігіі, прынятым 4 гады таму. Паводле справаздачы, хаця ў Беларусі няма афіцыйнай царквы, аднак Беларуская праваслаўная царква мае дзяржаўныя прэфэрэнцыі ў параўнаньні зь іншымі рэлігійнымі аб'яднаньнямі.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што беларускія ўлады “працягваюць запалохваць, штрафаваць і затрымліваць прыхільнікаў розных веравызнаньняў”, адзначаецца, што не прымаецца ніякіх мераў, каб спыніць продаж антысэміцкай літаратуры праз дзяржаўных распаўсюднікаў і крамы Беларускай праваслаўнай царквы.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international