На гітары Сімбірова граюць у КДБ?

2012 2012-03-15T17:35:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/simbirou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў

Прайшло ўжо год і тры месяцы пасля падзей 19 снежня 2010 года на Плошчы ў Мінску, а супрацоўнікі КДБ дагэтуль не вярнулі гітару Ігару Сімбірову. Апошнім часам супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці нават не адказваюць на пісьмовыя звароты музыкі з Асіповічаў.

“Апошні раз я даслаў заказны ліст у Мінскае ўпраўленне КДБ на пачатку лютага, - кажа Ігар Сімбіроў. -  Мне прыйшло апавяшчэнне, што супрацоўнікі КДБ  10 лютага атрымалі мой зварот, у якім я патрабаваў вярнуць гітару, дзённікі і чарнавікі песень, нэтбук, а таксама патлумачыць мне прычыны, навошта ім гітара, і пакараць вінаватых у незаконным утрыманні маіх рэчаў. Адказу на гэты зварот няма да сённяшняга дня. Я заўчора тэлефанаваў у КДБ па Мінскай вобласці - дзяжурны кідае слухалку ці кажа, маўляў, скардзіцеся куды хочаце”.

Па тэлефоне даверу КДБ Сімбірову раяць пачакаць яшчэ трохі і потым скардзіцца у цэнтральны КДБ на Мінскае КДБ за парушэнне закону аб звароце грамадзянаў.

“Я ж раней і ў Цэнтральны КДБ звяртаўся, яны мне па тэлефоне кажуць, што адказ выслалі, а насамрэч нічога не прыходзіла ніколі”, - заўважае Ігар, які расцэньвае гэтую сітуацыю як поўны здзек і давядзенне сябе да адчаю.

“Я ж музыкант, і ўсе гэтыя рэчы мне неабходны проста ўвесь час. Абсалютна не разумею, навошта КДБ гітара, дзённікі з чарнавікамі маіх песен ды таксама і нэтбук, бо, акрамя запісаў маіх выступаў на канцэртах, там больш нічога няма. Для мяне гэта тым больш дзіўна, бо ўсе суды па крымінальнай справе аб масавых беспарадках даўно скончыліся, усім ужо даўно вярнулі канфіскаваныя рэчы і нават грошы. Яны правакуюць мяне на нейкія адчайныя крокі, каб прыцягнуць да адказнасці і замяць справу з гітарай”, - кажа ён.

Падчас падзей 19 снежня 2010 года Ігар Сімбіроў знаходзіўся ў калоне прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, на якую напалі “невядомыя асобы” ў чорным . Затрымалі яго ў Мінску пазней, у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года. Згодна з рашэннем суда Ігар Сімбіроў адседзеў 15 сутак у жодзінскай турме за ўдзел у падзеях на Плошчы. Падчас яго знаходжання пад адміністратыўным арыштам у кватэры, якую ён здымаў у Мінску, супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус .  Яны і забралі з кватэры асабістыя рэчы Ігара - нэтбук, гітару, прыватныя дзённікі, якія ён не можа вярнуць да гэтага часу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international