Бабруйчан пераконваюць, што Канстытуцыя “жыве і дзейнічае”

2012 2012-03-15T13:17:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyja_belarusi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Газета гарвыканкама падрыхтавалася да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка, чарговай агіткай. Артыкул з назвай “Асноўны закон развіцця краіны” выйшаў у апошнім № 20 “Бабруйскага жыцця”.

На фоне мінулагодніх судоў у Бабруйску за маўклівыя акцыі , Народны сход ці запаленыя свечкі, асобныя фразы аўтара Аляксандра Цімафеева гучаць як здзек. “Вакол яе (Канстытуцыі) развіваецца ўсё наша заканадаўства, замацаваны прыярытэт правоў чалавека, народаўладдзе, раздзяленне ўлад, палітычны плюралізм, разнастайнасць форм уласнасці. Суб’ектам улады выступае беларускі народ…” – піша “Бабруйскае жыццё”.

Далей аўтар прыводзіць невялікую апытанку, на якую адказалі пенсіянер, першы сакратар райкама БРСМ, работнік СМІ, прадавец і глава адміністрацыі Першамайскага раёна. Усе яны сказалі падобныя фразы кшталту “Канстытуцыя – галоўны дакумент, забяспечвае правы грамадзян і адпавядае міжнародным стандартам”.

“Для нас яна апора, вялікі набытак!“ – з пафасам сцвярджае прадстаўніца БРСМ Наталля Сакун. “На першым месцы, на маю думку, абавязкі, а потым правы”, - быццам бы перасцярагае ад вальнадумстваў работнік СМІ Юры Пашкевіч. 

Альтэрнатыўнай кропкі гледжання наконт рэалізацыі канстытуцыйных правоў на справе газета не падае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international