30 сутак ШІЗА для Зьміцера Дашкевіча

2012 2012-03-15T11:59:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паплечнікі і сваякі шакаваны колькасцю сутак, што сталіся чарговым выпрабаваннем для старшыні Маладога Фронту.

На гэтым тыдні адвакат Зьміцера Дашкевіча здолеў сустрэцца з ім. Размова адбывалася праз шкло пад пільным кантролем супрацоўнікаў калоніі, што не дазвалялі размаўляць на любыя тэмы апроч тых, што маюць юрыдычны характар ягонай справы. Таму Зьміцер не здолеў патлумачыць за што накладзены чарговыя спагнанні. Адміністрацыі ПК-13 спасылаецца на нібыта «невыканне патрабаванняў».

Паводле нявесты актывіста Насты Палажанкі, яшчэ ў мінулым сваім лісце Дашкевіч рыхтаваўся да такога развіцця падзеяў і не выключаў новага змяшчэння ў штрафны ізалятар.

Па апошніх тэндэнцыях вакол старшыні  Маладога Фронту можна заўважыць, што ўвесь час на яго адбываецца беспрэцэндэнтны ціск, але апошні час ягоныя блізкія і сваякі не паспяваюць лічыць суткі, каторыя ён адбывае ў штрафным ізалятары. Новыя 30 сутак штрафнога ізалятара сведчаць пра тое, што ціск толькі ўзмацняецца. Такога тэрміну ізаляцыі яшчэ ніколі не было.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international