Слонімскі райвыканкам нарэшце зарэгістраваў установу доктара Шэгі

2012 2012-03-15T10:06:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

14 сакавіка Слонімскі райвыканкам зарэгістраваў недзяржаўную асветніцка-кансультатыўную ўстанову “Шэгамедкансульт”, чаго некалькі месяцаў дамагаўся доктар Іван Шэга.

Установа будзе бясплатна даваць слонімцам кансультацыі па медыцыне, юрыдычных пытаннях, звязаных з лячэннем і платнымі медыцынскімі паслугамі, і г.д.

Нагадаем, што спачатку спадар Шэга хацеў зарэгістраваць установу пад назвай “Панцеляймон” - у гонар святога вялікамучаніка Панцеляймона, які дапамагае пазбаўляцца ад цялесных і духоўных хваробаў. Але доктар ніяк не мог прайсці першы этап рэгістрацыі. Каля 15 розных адмоўных адказаў ён атрымаў з аддзела па вядзенні Адзінага дзяржаўнага рэгістра Гродзенскай вобласці. У адным з адказаў намеснік начальніка аддзела А.В.Губановіч нават паведаміў, што “не допускаются к согласованию собственные имена лиц, если они не совпадают с именами учредителей и учредители не получили разрешения таких лиц (их последников)”.  Выходзіць, што Івану Шэгу трэба было звяртацца па дазвол  да святога Панцеляймона. Таму заснавальніку давялося змяніць назоў установы. І справа, як кажуць, зрушылася з месца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international