Любоў Кавалёва: “Мы заўсёды кажам Уладу, што зробім усё магчымае, каб яго не спасцігла несправядлівая кара”

2012 2012-03-15T09:38:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ўвечары 14 сакавіка з навінаў беларускага тэлебачання, прэзідэнт Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

Некалькі апошніх дзён пакутлівага няведання скончыліся для іх сваякоў страшэнным ударам.

Нагадаем, што камісія па памілаванні не сказала пра свой вердыкт нават маці Уладзіслава Кавалёва. Даведаўшыся, хто хоча з ім размаўляць, чалец камісіі, сябра Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка моўчкі паклаў слухаўку.

- Я хацела пачуць вырак свайму сыну, якога лічу невінаватым ў тэракце і несправядліва асуджаным за гэта… Падчас спатканняў мы з дачкой заўсёды кажам Уладу, каб ён спадзяваўся на лепшае, што мы зробім усё магчымае, каб яго не спасцігла несправядлівая кара, - кажа Любоў Кавалёва.

Прашэнне пра памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі асуджаны да смяротнага пакарання Уладзіслаў Кавалёў напісаў у снежні мінулага года. Маці асуджанага падкрэслівае, што яе сын і ў прашэнні не прызнаў сябе вінаватым, напісаўшы наступнае:

​​«Выбух, які адбыўся 11 красавіка ў мінскім метро, закрануў шмат беларусаў. Я шчыра шкадую пацярпелых, кожны з іх спазнаў глыбокае гора. Але я не маю дачынення да гэтых выбухаў і не дапамагаў, а на следстве даваў паказанні, якія ад мяне патрабавалі, пад ціскам. На судзе я даў праўдзівыя паказанні, не баючыся агалошвання праўды. Прашу памілаваць мяне і вызваліць ад крымінальнай адказнасці. Маё сумленне чыстае перада мной, перад Вамі, перад грамадствам і перад іконай».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international