Сяргей Парсюкевіч: затрыманне можа быць звязана з акцыяй салідарнасці з Каваленкам

2012 2012-03-15T09:14:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parsiukievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч

Алена Каваленка 14 сакавіка апынулася ў Першамайскім РАУС на руках з сямімесячнай дачкой. У машыне Сяргея Парсюкевіча, апроч іх, ехалі яшчэ трое хлопцаў, калі аўто затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Сяргея Парсюкевіча абвінавацілі ў тым, што пасажыры былі не прышпіленыя.

"ДАІ накіравала нас у Першамайскі РАУС. Спачатку было сказана, што ў мяне не ў парадку аптэчка. Але ўсе лекі былі з належным тэрмінам годнасці. Тады зьявілася версія, што былі непрышпіленыя пасажыры. Гэта таксама няпраўда: я адмыслова перад пачаткам паездкі сказаў, каб усе прышпіліліся…На мяне склалі  пратакол,  ды заявілі, што ў межах гэтае справы мусяць агледзець маю машыну. Якое дачыненне мае адно да другога? Я сказаў, што без санкцыі пракурора не дам дазволу на агляд. Міліцыянты прывезлі санкцыю. Агледзелі. Уручылі позву ў ДАІ на 20 сакавіка – будуць разбіраць складзены пратакол", - распавёў Сяргей Парсюкевіч.

Алена Каваленка ды іншыя затрыманыя пасажыры далі пісьмовыя тлумачэнні, што былі прышпіленыя, як належыць. Пасля гэтага іх адпусцілі.

Спадар Парсюкевіч не выключае, што затрыманне можа быць неяк звязана з акцыяй салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, арганізаванай жонкай палітвязьня, з удзелам дзяцей  ды іншых віцебскіх актывістаў:

"Спыненне інспектарамі ДАІ відавочна было толькі нагодай. Нездарма нас павезлі не ў інспекцыю, а ў пастарунак. І нездарма так пільна аглядалі машыну. Але нічога падазронага супрацоўнікі Першамайскага РАУС там не знайшлі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international