«Споведзь былога актывіста»

2012 2012-03-14T17:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mauklivypratest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы актывіст РЧСС адмаўляецца, што ён быў актывістам, і вінаваціць ва ўсім апазіцыю і незалежных журналістаў.

Чарговы «разгромны» матэрыял - «споведзь былога актывіста» з традыцыйным пасыпаннем галавы попелам, шальмаваннем апазіцыі і ўсхваленнем дзеючай улады з'явіўся на старонках газеты «Вячэрні Гомель». Карэспандэнт Дар'я Вінаградава ўзяла інтэрв'ю ў «былога актывіста апазіцыі» Іллі Міронава. Нагадаем, малады чалавек неаднаразова ўдзельнічаў у маўклівых акцыях пратэсту ўлетку, а затым збіраў подпісы за Народны сход, а таксама затрымліваўся міліцыяй і адбываў арышт у ІЧУ. Як вынікае з артыкулу, зараз малады чалавек «пакаяўся», прыняў правільную веру і ганьбіць апазіцыю. А ў тым, што ён актыўнічаў у час маўклівых акцый пратэсту, Ілля Міронаў абвінаваціў... незалежных журналістаў. Маўляў, журналісты навесілі на яго ярлык «актывіста», а ён сам – ні слыхам, ні духам.

У артыкуле «Вячэрняга Гомелю» напісана, што «сам Ілля, калі даведаўся, што яго называюць адным з арганізатараў руху РЧСС і Народнага сходу, вельмі здзівіўся. Зусім на іншы эфект разлічваў малады чалавек, калі ішоў на плошчу ў «маўклівую сераду». Сябе ж малады чалавек у інтэрв'ю прадстаўляе нявіннай ахвярай каварнай апазіцыі і незалежнай прэсы, і кажа пра сябе, што «цікава было», «не падумаў», «не хацеў».

«Я – дарослы чалавек, і ў мяне дастаткова заняткаў. Я не ведаю, якія адносіны я маю да арганізацыі «Народнага сходу». Мне здаецца, што людзей, якія падтрымліваюць іх (апазіцыю) мала, таму туды і запісваюць усіх», - гэта тлумачыць карэспандэнту чалавек, які абзацам вышэй не адмаўляў, што сапраўды збіраў подпісы за Народны сход.

Далей былы актывіст хваліць уладу, маўляў, за 17 гадоў прэзідэнт, у адрозненне ад апазіцыі, шмат чаго зрабіў. Ну, і традыцыйна заўважыў, што апазіцыя мае грошы з-за мяжы, абагачаецца, а шараговым актывістам гэтыя грошы не трапляюць у рукі.

"Бывший участник акций оппозиции поделился своими взглядами"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international