Праваабаронца патрабуе, каб суддзя змяніла меру стрымання для Сяргея Каваленкі

2012 2012-03-14T15:56:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-syd-9s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Павел Левінаў накіраваў ужо дзявяты  зварот да суддзі Першамайскага райсуду  Алены Жук, якая 24 лютага асудзіла Сяргея Каваленку на 2 гады і 1 месяц турмы за парушэнне рэжыму адбыцця ранейшага, умоўнага,  пакарання за вывешаны бела-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы ў Віцебску. Суддзя мае права змяніць меру стрымання да моманту ўступлення прысуду ў законную сілу.

Праваабаронца піша, што жыццё Сяргея Каваленкі ў небяспецы, што ён трымае працяглую галадоўку пратэсту, і выйсці з яе ва ўмовах зняволення праблематычна.

"Каваленка не ўяўляе ніякай небяспекі для грамадзян, дзяржавы, грамадзтва. Ён не гвалтаўнік, не забойца, не рабаўнік. Таму яго можна было б адпусціць з-пад варты, змясціць у шпіталь", -- кажа Павел Левінаў

Суддзя Жук адмаўляецца прымаць нейкія рашэнні па зваротах Паўла Левінава на той падставе, што ён не сваяк зняволенаму і не мае дачынення да ягонай крымінальнай справы. Але адмовы наконт змены меры стрымання яна дае і жонцы Сяргея Каваленкі, якая таксама неаднойчы звярталася з гэтым хадайніцтвам.

Павел  Левінаў падаў заяву ў Следчы камітэт, каб там пачалі разбіральніцтва з нагоды адмоваў суддзі Алены Жук змяніць меру стрымання для Сяргея Каваленкі, жыццё і здароўе якога знаходзяцца пад пагрозай.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international