У Чавускім раёне завяршылася акцыя “Не!” – брыдкаслоўю”

2012 2012-03-14T15:48:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Чавускім раёне Магілёўскай вобласці завяршылась акцыя “Не!” – брыдкаслоўю”. Вынікі акцыі, якая працягвалася месяц, былі падведзены на пасяджэнні “круглага стала”, паведаміў інтэрнэт-сайт чавускай раённай газеты “Іскра”.

На пасяджэнні “круглага стала” чыноўнікі ад ідэалогіі адсправаздачыліся аб дасягненнях у справе барацьбы з брыдкаслоўем у Чавускім раёне. Намаснік начальніка РАУС Ю. Лабанаў распавёў пра тое, што па выніках акцыі за брыдкаслоўе ў грамадскіх месцах у адносінах 9 чалавек складзены пратаколы па артыкулу 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства). Таксама міліцэйскі чыноўнік адзначыў, што да асабістага складу міліцыі штодзённа даводзіцца Загад № 1 міністра ўнутраных спраў РБ  “Аб ветлівых і ўважлівых адносінах супрацоўнікаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў к грамадзянам”, праводзіцца Дзень закону і гонару.

Аднак крыху пасаваў імідж доблесных супрацоўнікаў міліцыі, магчыма, сам таго не жадаючы, удзельнік “круглага стала” айцец Мікалай, які ў якасці станоўчага прыклада барацьбы з брыдкаслоўем прывёў расповед свайго прыхажаніна, курсанта міліцэйскай Акадэміі: “Говорят, один в поле не воин. Но это не так. Приведу пример. Один молодой прихожанин, который в то время учился в милицейской Академии, как-то пожаловался, что в учебном заведении курсанты много сквернословят, и ему как верующему трудно быть в такой обстановке. Я ему посоветовал: действуй. А через какое-то время парень рассказал, что побеседовал на эту тему с начальником Академии, тот его поддержал, и обстановка намного улучшилась”.

Высвятляецца, што ў нашай краіне не толькі дэмакратычныя актывісты напярэдадні грамадскіх акцый, а і тое, што “в милицейской Академии курсанты много сквернословят”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international