У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя

2012 2012-03-14T12:26:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/apaviashchennie_pra_kancert.gif
Узгадненне канцэрту "Крамбамбулі", падпісанае спадаром Анцыповічам

Узгадненне канцэрту "Крамбамбулі", падпісанае спадаром Анцыповічам

Пра гэта паведамляецца ў адказе дзяржустановы на зварот грамадскай кампаніі “Рок-салідрнасць” адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў.

Адказ за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Мядзведзева С.В. сцвярджае, што Мінгарвыканкам не атрымоўваў на ўзгадненне паперы па канцэртах, напрыклад,  Крамбамбулі у клубе Re:public 11 лютага 2012 года і Ляпіса Трубяцкога 1 красавіка 2011 года ў Рэактары. І што Упраўленне культуры Мінгарвыканкама таксама не валодае інфармацыяй аб спісах беларускіх музыкаў з інфармацыяй пра абмежаванне іх канцэртнай дзейнасці. То бок,  Упрауленне культуры адмаўляе факт, што да іх звярталіся арганізатары канцэртаў за атрыманнем узгадненняў на правядзенне выступаў.

У звароце ў Мінгарвыканкам сярод пералічаных канцэртаў, якія не адбыліся, быў канцэрт гурта Крамбамбуля, які мусіў прайсці 11 лютага. 2012 у клубе Re:public. Варта адзначыць, што дадзены адказ рыхтаваў спадар Анцыповіч У.В. - начальнік аддзела па справах мастацтваў. Менавіта спадар Анцыповіч падпісвае ўзгадненні на культурна-масавыя мерапрыемствы ва Ўпраўленні культуры. І ён, як ніхто іншы, ведае, што дазволы на адмененыя канцэрты былі. Як адзін з доказаў таго – узгадненне канцэрту 11 лютага 2012 года гурта Крамбамбуля, падпісанае спадаром Анцыповічам.

Грамадская кампанія “Рок-салідарнасць” заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампаніі па адмене так званых “спісаў забароненых музыкаў”, а таксама да сваёй дзейнасці па папулярызацыі беларускай музыкі. Калі вы жадаеце далучыцца альбо маеце ідэі па падтрымцы беларускіх музыкаў, звяртайцеся на email: rok.salidarnasc@gmail.com.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international