Брэсцкія ўлады дазволілі пікет, прысвечаны праблемам даступнага жылля

2012 2012-03-14T11:11:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chypurnyh-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст партыі “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных

Актывіст партыі “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных

Упершыню за апошні час мясцовы гарвыканкам станоўча адрэагаваў на намер заяўнікаў правесці падобную акцыю. Ініцыятарам дазволенага пікету з’яўляецца сябра брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных.

Пры гэтым сам Чыпурных лічыць, што пасля ранейшых шматлікіх забаронаў улады спадзяюцца, што пікет не адбудзецца з прычыны абыякавасці грамадзян, і гэта дасць падставы чыноўнікам надалей адмаўляць у правядзянні такіх мерпрыемстваў. Таму сябра партыі “Справядлівы свет” запэўнівае, што абавязкова будзе ладзіць пікет у вызначаны час і ў вызначаным месцы (17 сакавіка апоўдні ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў), бо пытанне будаўніцтва ці набыцця жылля па прымальных коштах зараз вельмі актуальнае. Па словах заяўніка, у Беларусі фактычна парушаецца артыкул 48 Канстытуцыі, які гарантуе даступнасць жылля для грамадзян.

Акрамя Лявонція Чыпурных заявы на правядзенне яшчэ двух аналагічных акцый у Брэсцкі гарвыканкам перадалі іншыя актывісты гэтай партыі, аднак лёс згаданых пікетаў пакуль невядомы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international