Паўлу Вінаградаву далі 7 сутак арышту

2012 2012-03-13T19:05:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1-300x243.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Суд Маскоўскага раёна Менска асудзіў актывіста кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава да 7 сутак па арт 17.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства). Суд распачаўся яшчэ 5 сакавіка, аднак суддзя Яўген Хаткевіч адправіў пратакол на дапрацоўку ў РУУС Маскоўскага раёна, а Вінаградава вызвалілі да суда.

Павал Вінаградаў ужо адбыў 3 сутак арышту да пачатку судовага працэсу – яго затрымалі 2 сакавіка пасьля вызваленьня з ізалятара на Акрэсціна і абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам каля крамы «Кірмаш» (вул.Ясеніна, 12). Па словах міліцыянтаў, яны зьдзяйсьнялі звычайнае патруляваньне і зьвярнулі ўвагу на Вінаградава.

Цяпер Паўлу Вінаградаву пагражае ўсталяваньне прэвентыўнага нагляду, паколькі дадзены адміністратыўны арышт – ужо трэці з моманту вызваленьня палітвязьня на падставе памілаваньня прэзідэнтам, якое адбылося 14 верасьня 2011 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international