Журналіст Радыё Рацыя выкліканы ў пракуратуру

2012 2012-03-13T13:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі карэспандэнт Радыё Рацыя Зміцер Кісель раніцай 13 сакавіка атрымаў позву ў абласную пракуратуру.

Акрамя таго, што журналісту прынеслі гэтую позву на хатні адрас, Зміцеру пазней патэлефанавалі з гэтай структуры. Чалавек, які прадставіўся пракурорам аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Алегам Леванчуком, пацікавіўся, ці атрымаў карэспандэнт позву і ці разумее, навошта яго выклікаюць у пракуратуру.

З гэтай тэлефоннай размовы Зміцер Кісель даведаўся, што ў гэтай установе азнаёміліся з некаторымі тэкстамі журналіста, якія змешчаны ў Інтэрнэце, у якіх нібыты знойдзены парушэнні заканадаўства. Таксама Кісялю хочуць задаць пытанні, якія тычыцца выканання ім журналісцкай дзейнасці. Дарэчы, раней яго ўжо выклікалі яго за працу журналістам бенз акрэдытацыі. Візіт у пракуратуру прызначаны на 19 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international