Лісты ад Яўгена Васковіча прыходзяць толькі сваякам

2012 2012-03-13T14:43:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/waskowicz110127.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

У апошнія некалькі месяцаў бабруйскім калегам і сябрам Яўгена Васьковіча не прыходзяць ад яго лісты. Нейтральныя допісы без скаргаў атрымліваюць толькі яго блізкія сваякі.

-Адказаў прыходзіць менш, чым я дасылаю, - расказала Зоя Іванаўна, бабуля Яўгена. – Я думала, яму канвертаў не хапае, так накупіла іх шмат, і даслала. Але ўсё роўна на маіх 3-4 лісты прыходзіць недзе адзін адказ. А зараз я ўвогуле доўга чакаю ад яго вестачкі, але безвынікова.

Другая бабуля Васьковіча, Тамара Уладзіміраўна, таксама кажа, што апошнім часам лістоў ад унука паменела.

–Кожны дзень правяраю паштовую скрыню, а ліста ўсё няма. Звычайна Жэня не піша нейкіх сур’ёзных рэчаў, а просіць даслаць рэлігійную літаратуру, зайсці ў касцёл. Нядаўна замоўлены ім каляндарык мне вярнулі па пошце.

Калегам і сябрам Яўгена лісты не прыходзяць зусім. Адзіны допіс, які яшчэ ў мінулым годзе атрымала бабруйская актывістка Галіна Смірнова, таксама быў нейтральны, у ім Васьковіч прасіў знаёмых берагчы сябе.

Галіна Смірнова і Таісія Кабанчук выказваюць меркаванне, што іх лісты да Яўгена, магчыма, і даходзяць, але яго адказы – не. Але Тамара Васьковіч лічыць, што да яе ўнука даходзяць толькі лісты ад сваякоў.

-Думаю, Жэні ад калег і сяброў не даходзяць лісты. Але няхай яны ўсё роўна пішуць. Я так лічу: няхай хоць яго вартаўнікі пачытаюць, даведаюцца, як майго ўнука паважаюць. Спачатку мы думалі, што ён проста не адказвае, і я ў адным лісце папрасіла, ты ўжо адпішы, Жэня, Таісіі Кабанчук, бо яна даўно чакае. Але потым прыйшоў мне яго адказ “дасылаю, бабуля, адначасова ліст табе і Таісіі Карпаўне”. Было гэта даўно, і ліст Таіса дасюль не атрымала, - уздыхае Тамара Васьковіч.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international