19 верасьня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе (Дуніна-Марцінкевіча, 1) адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Аляксандра Казуліна

2006 2006-09-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандар Казулін і ягоны адвакат Ігар Рынкевіч скарысталі апошнюю магчымасьць абскарджваньня прысуду Маскоўскага раённага суду Менску. Былы кандыдат на прэзыдэнта Казулін найперш дамагаецца дазволу прысутнічаць на разглядзе ягонай касацыйнай скаргі ў Менскім гарсудзе.

Разгляд справы Аляксандра Казуліна касацыйнай судовай інстанцыяй на прысуд, які ў ліпені вынес палітыку судзьдзя Аляксей Рыбакоў з Маскоўскага райсуду, прызначаны на 19 верасьня на 10-00. Паседжаньне плануецца быць адкрытым. Прыхільнікі палітыка заклікаюць людзей прыйсьці да будынку суду, каб падтрымаць экс-кандыдат у прэзідэнты, асуджанага на пяць з паловай гадоў зьняволеньня.

Спадар Казулін хадайнічаў аб допуску на разгляд справы ў касацыйнай інстанцыі ня толькі яго, а таксама шэрагу іншых асобаў, якія фігуруюць у справе.

“Паводле закону права прысутнічаць на разглядзе касацыйнай скаргі ў абвінавачанага ёсьць, але канчаткова гэта вырашае калегія судзьдзяў. Таксама Аляксандар Казулін настойвае на прысутнасьці міліцыянтаў, якіх Маскоўскі раённы суд прызнаў пацярпелымі ў справе. Казулін мяркуе, што гэта дапаможа суду выявіць супярэчнасьці ў іхных паказаньнях. Мы перакананыя, што яны давалі лжывыя паказаньні, – паведаміў Радыё Свабодзе адвакат Ігар Рынкевіч. У сваёй скарзе адвакат таксама адзначыў, што віна Казуліна ў Маскоўскім райсудзе не была даказаная, да таго ж судзьдзя Аляксей Рыбакоў, паводле адваката, памыліўся ў кваліфікацыі дзеяньняў Аляксандра Казуліна падчас сакавіцкіх падзеяў. Ігар Рынкевіч мяркуе, што ёсьць усе прадугледжаныя законам падставы для адмены прысуду Казуліну і яго апраўданьня.

Нагадаем, Маскоўскі райсуд прызнаў Аляксандра Казуліна вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Ён сваёй віны не прызнае і заяўляе пра перасьлед з палітычных матываў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international