Каб прадухіліць бунт, кіраўніцтва Магілёўскага хлебзаводу №4 пайшло на падвышэнне заробкаў

2012 2012-03-13T11:57:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочых бунтарской брыгады, якая распачала збор подпісаў за павышэнне заробкаў, сабралі ў актавай зале, дзе ім было паведамлена, што ад 1 сакавіка тарыфная стаўка павышана на 10%, і далейшае павелічэнне заробкаў будзе адбывацца штомесяц.

Рабочая Валянціна, якая прысутнічала на сходзе, адзначае, што ў актавай зале прысутнічала каля 30 рабочых.

“Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства паводзіліся сябе вельмі карэктна. Нікому не пагражалі расправай і звальненнем за збор подпісаў, які мы распачалі на хлебзаводзе, хаця раней з-за нашай ініцыятывы білі ў набат і не стрымлівалі пагрозы ў адрас ініцыятараў збору подпісаў. Сказалі, што павышаць заробак будуць рэгулярна. Чаго вартыя іх словы, мы паглядзім цягам бліжэйшых месяцаў”, - гаворыць Валянціна.

“Пасля размовы з адміністрацыяй бунтарскі дух сціх, і рабочыя вырашылі ўзяць паўзу”, - кажа супрацоўніца заводу.

Трэба адзначыць, што рабочыя на хлебзаводзе маюць сярэднія заробкі ў памеры 1,1- 1,5 мільёны рублёў і працуюць па 12 гадзінаў на дзень, аднак зверхпраца ім не аплочваецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international