Магілёў. Актывіста будуць судзіць за 30 газэт

2012 2012-03-13T09:33:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна затрымалі ў цэнтры Магілёва, сказўшы, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

У пастарунку міліцыянты правялі вобшук і знайшлі ў ягонай торбе трыццаць асобнікаў незалежных выданьняў «Тут і цяпер» і «Выбар».

Актывіст міліцыянтам даводзіў, што газэт не распаўсюджваў. Аднак яму ўсё адно інкрымінавалі парушэньне артыкулу 22.9 адміністрацыйнага кодэксу «Парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі». Склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Актывіст падпісаўся, што па атрыманьні позвы зьявіцца ў суд.

Прабыў Сяргей Нягацін у міліцыі дзьве гадзіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international