Паўла Вінаградава з трэцяй спробы хочуць асудзіць за брыдкаслоўе

2012 2012-03-13T12:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

У судзе Маскоўскага раёна Менска сёньня ў 16-10 працягнецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава, якога вінавацяць у дробным хуліганстве (арт 17.1 КаАП РБ). Учора суддзя запатрабаваў дадатковых сведкаў з боку міліцыі.

Суд распачаўся яшчэ 5 сакавіка, аднак суддзя Яўген Хаткевіч адправіў пратакол на дапрацоўку ў РУУС Маскоўскага раёна, а Вінаградава вызвалілі да суда. Тыдзень супрацоўнікі міліцыі перараблялі пратаколы, аднак сфальсіфікаваць іх так і не атрымалася.

У той жа час Павел Вінаградаў таксама  шукае сведкаў са свайго боку. Ён звярнуўся праз  facebook да тых, хто сустракаў яго каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў 2 сакавіка, каб засведчыць, што яго ўвогуле не вызвалялі пасьля адбыцьця папярэдняга пакараньня праз цэнтральныя вароты.

Паўла Вінаградава абвінавацілі ў тым, што нібыта ён, пасьля вызваленьня з ізалятара на Акрэсціна 2 сакавіка лаяўся матам каля крамы «Кірмаш» (вул.Ясеніна, 12). Па словах міліцыянтаў, яны здзяйсьнялі звычайнае патруляваньне і звярнулі ўвагу на Вінаградава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international