Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


На 10 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны Вячаслаў Сіўчык

18.09.2006.

Разгляд справы Вячаслава Сіўчыка адбываўся ў новым будынку суду Цэнтральнага раёну Менску на вуліцы Кірава – раней у ім знаходзіўся Беларускі гуманітарны ліцэя імя Якуба Коласа.

Спадар Сіўчык быў затрыманы у сакавіку ў намётавым лягеры на Плошчы, але са спэцпрымальніка яго даставілі ў шпіталь, бо ён скардзіўся, што быў моцна зьбіты. Пасьля ён знаходзіўся за мяжой, а тым часам 19 траўня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Аляксей Бычко прыняў рашэньне аб адміністрацыйным арышце Вячаслава Сіўчыка на 10 сутак.

12 верасьня ён быў затрыманы ў цэнтры Менску і зьмешчаны ў турму на Акрэсьціна. На мінулым тыдні выканаўца абавязкаў старшыні Менскага гарадзкога суду адмяніў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі, паводле якога Вячаслаў Сіўчык быў пакараны 10-сутачным арыштам, і перадаў справу Вячаслава Сіўчыка іншаму судзьдзі Цэнтральнага раёну. Аднак 18 верасьня
судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Іна Шэйко зноў пакарала актывіста 10-сутачным арыштам.

Як паведаміла Радыё свабода, Вячаслаў Сіўчык і ягоная адвакатка Вера Страмкоўская будуць абскарджваць прысуд у гарадзкім судзе Менску.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования