У Гомелі вучаць бараніць родную мову

2012 2012-03-12T14:25:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі прайшло навучанне на тэму «Як абараніць свае правы на карыстанне беларускай мовай». Да мерапрыемства яго ініцыятар, праваабаронца Алесь Яўсеенка, падрыхтаваў адмысловы дапаможнік. У брашуры яе стваральнік нагадвае, што Канстытуцыя адназначна гарантуе кожнаму права карыстацца роднай мовай і выбіраць мову зносін, але рэальнае жыццё не заўсёды адпавядае літары закону, і таму беларускамоўным грамадзянам даводзіцца абараняць свае правы. У залежнасці ад ступені парушэння правоў грамадзянін можа іх абараніць як у адміністрацыйным, так і крымінальным парадку. У прыватнасці, згодна артыкулу 9.22 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб мовах», дзе за публічную знявагу нацыянальных моваў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі прадугледжаны штраф ад 4 да 10 базавых велічынь. А па крымінальнаму кодэксу, дарэчы, за нацыянальную варожасць (а яна не бывае без знявагі мовы і культуры) можна адказаць пазбаўленнем волі – да пяці гадоў.

«Я ў праваабарончым руху даўно, за гэты час мы выпускалі шмат дапаможнікаў па абароне правоў – па адміністрацыйнаму, крымінальнаму, працоўнаму, грамадзянскаму заканадаўству. Але, здаецца, пра мову пытанне не закраналі. Як бараніць права на карыстанне роднай мовай? Здаецца, фармулёўка абсурдная, але для Беларусі яно так і ёсць – трэба абараняць сваё права на карыстанне роднай мовай, таму што замацаванае ў Канстытуцыі двухмоўе насамрэч знішчае беларускую мову, яе ужытак у розных сферах», - тлумачыць Алесь Яўсеенка.

Дадзены шлях па абароне роднай мовы ўжо прайшлі нашы краіны-суседкі. Напрыклад, падобная сітуацыя, калі родная мова мела патрэбу ў сур'ёзнай абароне, узнікла на Украіне пасля развалу Савецкага Саюза. «Гэта тэма была актуальная на суседняй Чарнігаўшчыне, там была такая з сітуацыя з мовай, як у нас зараз. Але там сітуацыя істотна змянілася, а ў нас – засталася. Нашы ідэі па абароне роднай мовы плануюць падтрымаць украінскія НДА, якія прайшлі гэты шлях, і маюць вялікі досвед. Таму мы плануем сумесна з чарнігаўскім «Палескім фондам міжнародных і рэгіянальных даследаванняў» правесці круглы стол, дзе украінцы падзеляцца вопытам – як бараніць родную мову, як гэта атрымалася ў іх», - дадае праваабаронца.

На мерапрыемстве ў Гомелі была не толькі тэарэтычная, але і практычная частка, калі людзі дзяліліся сваім вопытам па абароне роднай мовы на працоўным месцы, у штодзённым жыцці.

«Добра, што ёсць артыкулы законаў, але ад закону да практычных дзеянняў – вялікі адрэзак жыцця. Некаторыя людзі не праходзяць яго, каб праз закон бараніць свае правы, бо гэта вымагае часу і моцы духу. Таму лягчэй перайсці на рускую мову, і на ёй выхоўваць дзяцей, і многія ідуць па гэтаму шляху найменшага супраціву. Я прывяла прыклад са сваім сынам, калі нашай беларускамоўнай сям'і прыйшлося змагацца за яго лёс. Бо да такой ступені некаторыя людзі баяцца беларускамоўных, прышпільваюць ім клішэ. Напрыклад, загадчыца садка, куды хадзіў мой сын, казала так: «Это же бэнээфовцы, они вас к стенке завтра поставят». Мне казалі ў садку, што мой сын – педагагічна запушчаны, на той падставе, што ён не ведаў «ни одного названия посуды на русском языке». Выхавацелі баяліся, што сын не авалодае рускай мовай, але дарма, не варта было ім хвалявацца», - пракаментавала бард Вальжына Цярэшчанка.

Яна ўпэўнена, што можна і патрэбна бараніць родную мову на працоўным месцы, у якой бы сферы чалавек не працаваў. «Але бараніць трэба, не ужываючы такіх паняццяў «Я вось буду зараз бараніць, катэгарычна», трэба знайсці простыя словы, гаварыць пра такія рэчы, за якія вам не будзе сорамна», - адзначае бард.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international