У Салігорску ў Дзень Салідарнасьці адбыліся затрыманьні
18.09.2006.
16 верасьня ў Салігорску прайшоў Дзень Салідарнасці. Як паведаміла прэс-служба МФ, а восьмай гадзіне каля цэнтальнай плошчы пачалася зьбірацца моладзь і міліцыя, якая папярэдзіла аб магчымых затрыманьнях. Вакол знаходзілася каля 6 міліцэйскіх аўтамабіляў, за будынкам Палаца Культуры быў прыпаркаваны аўтазак. Саміх супрацоўнікаў праваахоўных органаў на плошчы было каля 30.
Людзі запалілі сьвечкі і выстраіліся ў шэраг. Сьвечы Салідарнасьці таксама запалілі каля пастарунку, дзе знаходзіліся затрыманыя напярэдадні Аляксей Валабуеў і Алег Борын. Міліцыянтамі вялася відэаздымка акцыі. Актывістаў Івана Шылу і Андрэя Тычыну пасьля затрыманьня адпусьцілі.
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








