Арганізатары Дня Волі атрымалі першыя адмовы

2012 2012-03-12T11:51:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адказу з Мінгарвыканкама на заяву арганізатараў аб дазволе на шэсце і мітынг на Дзень Волі да гэтага часу няма.

Як паведаміў Еўрарадыё адзін з ініцыятараў, Віктар Івашкевіч, адказ на заяву, якую яны падалі 23 лютага, ад чыноўнікаў мусіць прыйсці не пазней за 20 сакавіка — за пяць дзён да мерапрыемства.

 У той жа час старшыня аргкамітэтата па святкаванні Дня Волі Уладзімір Колас паведаміў, што яны атрымалі адмовы ў прадастаўленні памяшкання для правядзення 25 сакавіка круглага стала “Роля БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці”. На яго, дарэчы, планавалася запрасіць чыноўнікаў з розных міністэстваў, ведамстваў, навукоўцаў, палітолагаў і журналістаў розных СМІ.

Уладзімір Колас: “Тыя, хто мае канферэнц-залі, найперш гэта — гатэль “Вікторыя” і гатэль “Кроўн Плаза”, калі даведваюцца мэту канферэнцыі — адмаўляюць. Хаця залі ў іх па папярэдніх перамовах вольныя былі”.

А не маючы канкрэтнай адрэсы правядзення круглага стала, арганізатары не могуць дасылаць запрашэнні да ўдзелу ў ім чыноўнікам і навукоўцам. У сувязі з адмовамі было прынята рашэнне, распавядае Колас, правесці круглы стол у памяшканні офіса Партыі БНФ. Што, адпаведна, скарачае кола яго ўдзельнікаў. Чыноўнікі, на думку старшыні аргкамітэта, прыйсці ў гэтае памяшканне дакладна адмовяцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international