Улады Беларусі выступілі ў Савеце па правах чалавека ААН з вуснай заявай па справе Бяляцкага

2012 2012-03-12T09:42:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 сакавіка, падчас абмеркавання ў Савеце па правах чалавека ААН гадавога даклада Спецыяльнага дакладчыка па становішчы праваабаронцаў, улады Беларусі ў ходзе інтэрактыўнага дыялогу выступілі з вуснай заявай па справе Алеся Бяляцкага.

У прыватнасьці прадстаўнік Беларусі заявіў, што «мы ўважліва азнаёміліся з дакладам спецыяльнага дакладчыка па праваабаронцах і са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што дакладчык не змагла разабрацца ў справе Аляксандра Бяляцкага, мабыць, паддаўшыся стэрэатыпнаму меркаваньню, якое распаўсюджвалася асобнымі еўрапейскімі структурамі і праваабарончымі НДА.

Яшчэ раз хочам пацвердзіць спецдакладчыку, што прысуд суда не мае дачынення да праваабарончай дзейнасці Бяляцкага, а звязаны выключна з парушэннем ім падатковага заканадаўства. Грамадзянін Бяляцкі не дэклараваў буйныя грашовыя сродкі, якія ён атрымліваў ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца грубым парушэньнем дзеючага падатковага заканадаўства... »

Між тым, прадстаўнікі многіх еўрапейскіх краін адрэагавалі на гэтую заяву са свайго боку вельмі высокай ацэнкай праваабарончай дзейнасьці Алеся, а прадстаўнік Венгрыі нават параўнаў яго з чэшскім палітыкам і грамадскім дзеячам Вацлавам Гавэлам.

Поўны тэкст заявы:

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international