У Лёзна «Дажынкі» адсвяткавалі за кошт жыхароў

2012 2012-03-11T15:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка звярнуўся ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Нагодай стала публікацыя ў Лёзненскай раённай газеце «Сцяг Перамогі».

У ёй дырэктар УП ЖКГ Аляксандр Карнейчык растлумачыў, «бюджэтныя сродкі, якія выдзяляюцца ў бягучым годзе, а ў 2012-м гэта больш 576 мільёнаў рублёў, пойдуць на пагашэнне запазычанасці перад арганізацыямі-падрадчыкамі, якія працавалі на аб'ектах раёна ў ходзе падрыхтоўкі да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011».

Таму ў планах на гэты год капітальныя рамонты жылых дамоў не прадугледжаныя.
Выходзіць, што абласныя «Дажынкі» ў кастрычніку мінулага года аплацілі з кішэні жыхароў Лёзна. Тады на аб'ектах працавалі 14 падрадных арганізацый з Віцебска, Оршы, Полацка ... Адрамантаваць і мадэрнізаваць патрабавалася больш за 70 аб'ектаў на суму амаль 40 мільярдаў рублёў. Зараз жыхары выпадкова даведаліся, за чый кошт павесяліліся і палюбаваліся на марафет госці і перадавыя механізатары.

Аднак, пытанні на думку Мікалая Петрушэнкі застаюцца. У прыватнасці, перакідванне бюджэтных сродкаў з аднаго артыкула на іншы, а ўжо тым больш выкарыстанне на іншыя мэты сродкаў, прызначаных для капрамонту, зусім не ўваходзяць у кампетэнцыю ЖКГ. А артыкул 11.69 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях устанаўлівае адказнасць за нямэтавае выкарыстанне або выкарыстанне з парушэннем заканадаўства адлічэнняў на капітальны рамонт - штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.

Слова застаецца за пракуратурай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international