Анатоля Аскерку будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Саннікава

2012 2012-03-09T14:58:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

На затрыманага сёння з раніцы актывіста Партыі БНФ з Барысава Анатоля Аскерку склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да дня нараджэння палітвязня Андрэя Саннікава.

У 14:00 час затрымання Анатоля Аскеркі скончыўся. Па мабільнай сувязі ён паспеў паведаміць праваабаронцы Марыне Статкевіч, што яго арыштоўваюць.

Як атрымалася высветліць, актывіст знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання Барысаўскага РАУС. Пра гэта распавёў капітан міліцыі Невяроўскі. У ІЧУ паведамілі, што суд над Анатолем Аскеркам адбудзецца заўтра, 10 сакавіка.

Жонка дэмактывіста распавяла, што ў аўторак, 13 сакавіка Анатоль павінен быў ехаць у санаторый на лячэнне пазваночніка. Калі яго пасадзяць «на суткі», адправіцца на лячэнне яму не ўдасца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства