Альтэрнатыўных крыніц інфармацыі паболела

2012 2012-03-09T14:22:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bulleteni-region.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы лютага ў шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці аднавілі свой выхад цэлы шэраг недзяржаўных маланакладных газет і інфармацыйных бюлютэняў.

“Я рады, што мы нарэшце здолелі аднавіць выхад нашых газет, - кажа журналіст з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч. – Няхай яны і маланакладныя, але ў людзей у рэгіёне выклікаюць вялікую цікавасць. Альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ў Магілёўскай вобласці не хапае, тым больш, што далёка не ўсе людзі ў рэгіёнах карыстаюцца інтэрнэтам. Таму маланакладныя газеты разыходзяцца вельмі добра. Тым больш, што і тэмы яны падымаюць актуальныя для мясцовага насельніцтва. Так, у газеце “Паходня”, выдаўцом якой я з’яўляюся, шмат матэрыялаў пра парэшэнне правоў працоўных, праваабарончых матэрыялаў, артыкулаў пра сацыяльна-эканамічны стан рэгіёна”.  

Распаўсюднікі газет у рэгіёнах адзначаюць, што цікаўнасць да альтэрнатыўных крыніц інфармармацыі вельмі высокая. На працягу лютага і пачатку сакавіка ў Магілёўскай вобласці аднавілі свой выхад восем дэмакратычных выданняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international